Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генконсульства Беларусі ў Пецярбургу пераехала ў будынак, дзе раней было генконсульства Чэхіі


Асабняк на Цьвярской зь сьцягамі Чэхіі і Эўразьвязу, 2007 год
Асабняк на Цьвярской зь сьцягамі Чэхіі і Эўразьвязу, 2007 год

Будынак на Цьвярской, 5 — гэта трохпавярховы асабняк пачатку ХХ стагодзьдзя. Раней яго займала генконсульства Чэхіі, якое спыніла дзейнасьць пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Тады ўлады Пецярбургу заявілі, што перададуць памяшканьні заходніх прадстаўніцтваў дружалюбным краінам.

Консульства Беларусі адкрылася ў Пецярбургу 30 чэрвеня 2023 году непадалёк ад цяперашняга адрасу — на вуліцы Бонч-Бруевіча, 3.

Пераезд быў анансаваны яшчэ год таму, — піша ТАСС.

Падчас цырымоніі консульства падарыла гораду мікрааўтобус МАЗ-365022.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG