Падзеі 3 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
2 ліпеня ў Жэневе прайшоў сайд-івэнт, прысьвечаны сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Да сустрэчы, арганізаванай Літвой і Латвіяй, далучыўся дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па прававых пытаньнях Леанід Марозаў, паведамляе Тэлеграм-канал Ціханоўскай.
За няпоўныя пяць гадоў — пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і па чэрвень 2025-га — у Беларусі ліквідавана ня менш за 1.944 некамэрцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый.
У старажытнай вёсцы працягваюць разбурэньне гістарычнай спадчыны. Чыноўнікі гадамі ігнаруюць усе заклікі захаваць унікальныя будынкі.
Савет міністраў Беларусі падрыхтаваў зьмены ў падатках для тых, хто атрымлівае даход з асабістай падсобнай гаспадаркі. Праект закону апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
2 ліпеня візавы цэнтр VFS Global у Віцебску, што на вул. Янкі Купалы 2/1, пачаў прыём заяваў на шэнгенскія і нацыянальныя візы ў Рэспубліку Польшча, паведаміла сама кампанія на сваім афіцыйным сайце.
Пра выдварэньне з Украіны 47-гадовага грамадзяніна Беларусі паведаміла Дзяржаўная міграцыйная служба (ДМС) Валынскай вобласьці.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што паводле прадстаўленых ёй матэрыялаў прэзыдэнт Украіны пазбавіў грамадзянства кіраўніка Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату мітрапаліта Ануфрыя (Арэста Беразоўскага).
У агульных палажэньнях адзначаецца, што «Музэй-сядзіба сям'і В. У. Быкава» зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 3-й катэгорыі.
Кіеў запытаў тэлефонныя перамовы з ЗША пасьля паведамленьняў аб магчымым прыпыненьні паставак узбраеньняў. Аб гэтым паведаміла Міністэрства абароны Ўкраіны.
У Горадні пачаўся працэс над палітвязьнем Мікітам Самарыным, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Гэта ўжо трэці працэс над гарадзенцам.
У Варшаве ў часе канфэрэнцыі Warsaw East European Conference, якая праводзілася ў межах сьвяткаваньня 35-годзьдзя «Studium Europy Wschodniej» (SEW), адбыўся напад аднаго з актывістаў на Паўла Латушку.
Беларускі ПЭН апублікаваў поўны сьпіс намінантаў на сёлетнюю прэмію імя Алеся Адамовіча. У ім 14 кніг і 8 мэдыйных прадуктаў, сярод якіх — «Архіпэляг БЕЛАГ».
У праекце «Хачу знайсьці», які рэалізуе Каардынацыйны штаб Украіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, паведамілі аб гібелі грамадзяніна Беларусі Васіля Тужыкава.
Рэгіянальная пракуратура Любліну настойвае на больш жорсткім выраку грамадзяніну Беларусі Мікалаю М., асуджанаму на 2 гады і 2 месяцы зьняволеньня за шпіёнскую дзейнасьць.
У краінах Паўднёвай Эўропы фіксуецца анамальная сьпёка, якая прыйшла з Паўночнай Афрыкі.
Адмысловы пасланец прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа для Ўкраіны Кіт Келаг пракамэнтаваў заявы Лукашэнкі аб нядаўняй сустрэчы. Ён падкрэсьліў, што ягоныя словы былі вырваныя з кантэксту.
Адзначаецца, што Лукашэнка «задаволіў хадайніцтвы аб памілаваньні напярэдадні Дня Незалежнасьці».
Злучаныя Штаты Амэрыкі часткова прыпыняюць пастаўкі зброі, раней абяцанай Украіне для выкарыстаньня ў вайне з Расеяй. Тлумачаць, што рашэньне прынята пасьля таго, як Пэнтагон выявіў занадта вялікае скарачэньне амэрыканскіх запасаў.
«Ізраіль пагадзіўся на неабходныя ўмовы для 60-дзённага спыненьня агню, цягам якога мы будзем працаваць з усімі бакамі, каб скончыць вайну», — напісаў прэзыдэнт ЗША у сацыяльнай сетцы Truth Social.
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец накіраваў лісты ў ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа аб чарговым факце жорсткага абыходжаньня расейскіх вайскоўцаў з палонным украінцам.
Падзеі 2 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Апазыцыя абвінаваціла ўрад Туска ў тым, што ён прыняў у краіну мноства нелегальных мігрантаў, дэпартаваных зь Нямеччыны.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што супольныя з Расеяй вайсковыя вучэньні «Захад-2025» будуць праводзіцца «далей ад мяжы на сотні кілямэтраў», але рэгіён і месца іх правядзеньня дакладна не назваў.
Прадпрымальнік знаходзіцца за мяжою, але рэжым Лукашэнкі ўжо судзіць людзей завочна.
Затрыманыя напярэдадні расейскія прадстаўнікі агенцтва «Sputnik Азэрбайджан» на наступны дзень апынуліся ў судзе.
Міністэрства замежных спраў Даніі абнародавала праграму старшынёўства краіны ў Эўразьвязе.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў аб сынхранізацыі нацыянальных абмежаваньняў супраць прадпрыемстваў і фізычных асобаў Беларусі з санкцыямі, што ўводзіліся ў межах 9, 10, 11, 12, 13 і 14 пакетаў Эўразьвязу.
Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека абнародавала новую справаздачу, у якой адзначаецца павелічэньне на 37 адсоткаў колькасьці мірных ахвяр расейскіх абстрэлаў украінскіх мірных гарадоў.
Асабістыя вобшукі і агляды з распрананьнем дагала — яшчэ адзін прыніжальны від рэпрэсій супраць жанчын-палітвязьняў. Гэта адзначаюць праваабаронцы «Вясны» і былыя палітзьняволеныя, якія сутыкаліся з такім відам рэпрэсій у СІЗА, у судах і калёніях.
У Менску з 3 па 6 ліпеня адбудзецца некалькі вялікіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасьці, якія будуць праходзіць ва ўзмоцненых захадах бясьпекі.
Раніцай 1 ліпеня адбылася атака ўкраінскіх бесьпілётнікаў на электрамэханічны завод «Купал» у расейскім Іжэўску.
Кіраўнік Аб’яднаньня судова-мэдычнай экспэртызы і паталягаанатоміі Міністэрства аховы здароўя Азэрбайджану Адалят Гасанаў на прэс-канфэрэнцыі ў Баку заявіў, што прычынай сьмерці Зіядзіна і Гусэйна Сафаравых сталі шматлікія траўмы.
На сайце Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі (Center for European Policy Analysis (CEPA) зьявіўся артыкул брытанскага пісьменьніка і журналіста Эдварда Лукаса «Сакрэтная зброя: Гісторыя. Псэўдагістарычны „літвінізм“ сее разлад паміж Літвой і Беларусьсю».
Кіраўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі (ЛДПР) Алег Гайдукевіч пахваліўся ў сваіх сацыяльных сетках, што на ягонае запрашэньне ў Беларусь прыехаў «памочнік прэзыдэнта Дональда Трампа і адзін зь лідэраў кіроўнай Рэспубліканскай партыі ЗША».
Прычына ў росьце папуляцыі. На 1 студзеня мядзьведзяў у краіне было 1066, а рысяў — 1908.
Ён апублікаваў у ютуб-канале «Краіна для жыцьця» ролік, дзе паведаміў, што зьбірае прыхільнікаў.
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру (БРЦ) выкрылі схему паставак тавараў з акупаваных Расеяй тэрыторый на ўсходзе Ўкраіны на беларускія прадпрыемствы. Сярод пакупнікоў — гіганты беларускай прамысловасьці.
Падзеі 1 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Пасьля вечаровага выпуску навінаў на канале АНТ выйшаў прапагандысцкі фільм «Спэцапэрацыя „Гарпун“», прысьвечаны затрыманаму і ўвезенаму ў пачатку траўня 2025 году ў Беларусь Паўлу Бялюціну.
1 ліпеня для беларусаў зьменяцца ўмовы крэдытаў, пэнсій, абслугоўваньня ў крамах і на пошце, а таксама шмат іншага. Свабода падае адмысловую падборку зьменаў.
Гэта рэдкае прызнаньне Паўночнай Карэяй свайго ўдзелу ў вайне супраць Украіны на расейскім баку.
Савет Рэспублікі 30 чэрвеня зацьвердзіў законапраект са зьменамі па сацыяльным страхаваньні і пэнсіях. У ім прапісаны новаўвядзеньні для індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто працуе на падатку на прафдаход.
У Польшчы 31-гадовы беларус зьбіў дзвюх жанчын — 59 і 24 гадоў. Старэйшая з іх загінула на месцы, а малодшую ў цяжкім стане выратавальным верталётам даставілі ў бальніцу.
Зь лістапада 2024 году па травень 2025-га супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы (НПА) сканфіскавалі каля 60 тысяч адзінак фармацэўтычнай і іншай мэдыцынскай прадукцыі, нелегальна ўвезенай на тэрыторыю краіны.
Чатыры гады таму КДБ затрымала вядомую журналістку, паліталягіню Валерыю Касьцюгову.
ВНУ Беларусі зноў выдзеляць каля 1 тыс. бюджэтных месцаў для грамадзян Расеі, якія здалі ў 2025 годзе адзіны дзяржаўны экзамэн (АДЭ), паведаміў міністар адукацыі Андрэй Іванец.
Эўрапейская рада падоўжыла абмежавальныя захады Эўразьвязу у адказ на расейскую агрэсію супраць Украіны яшчэ на 6 месяцаў да 31 студзеня 2026 году.
Усяго, як прагучала на нарадзе, Лукашэнка за адзін дзень абнавіў амаль 10% кіраўнікоў.
Ва ўкраінскім дзяржаўным праекце «Хачу жыць» паведамілі пра гібель яшчэ чатырох грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі супраць Украіны. Але ня ўсе яны мелі беларускі пашпарт паводле нараджэньня і паходжаньня.
Загрузіць яшчэ