Ён адзначыў, што ў лістападзе 2025 году Беларусь пройдзе чарговы цыкл Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду Рады правоў чалавека ААН.
На думку Муйжніекса, цяперашні Дзень незалежнасьці мае асаблівае значэньне для захаваньня правоў чалавека ў краіне, паколькі роўна год таму пачалося памілаваньне зьняволеных, які перасьледуюць з палітычных матываў; агульная колькасьць вызваленых перавысіла 300.
Працэс вызваленьня павінен працягвацца і тычыцца ўсіх, хто несправядліва перасьледуецца, асабліва тых, у каго праблемы са здароўем. «Гэта адзіны гуманны спосаб, які дазволіць Беларусі выканаць абавязаньні ў галіне правоў чалавека», — адзначыў дакладчык.
Муйжніекс падкрэсьліў, што агульная колькасьць палітвязьняў у краіне застаецца значнай: больш за 1.100 чалавек знаходзяцца ў месцах зьняволеньня за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў, многія зь іх пакутуюць ад пагаршэньня фізычнага і псыхічнага здароўя праз жорсткае абыходжаньне і дрэнныя ўмовы ўтрыманьня, што выяўляецца ў недастатковым харчаваньні, неадэкватным мэдычным абслугоўваньні, забароне на атрыманьне замежнай гуманітарнай дапамогі.
Дакладчык канстатаваў, што ў апошні час Беларусь крытыкуюць у сувязі з адвольным пазбаўленьнем волі і суровымі ўмовамі ўтрыманьня пад вартай. Крытыку выказваюць шэраг органаў ААН, у тым ліку група незалежных экспэртаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, камітэты па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын і па правах інвалідаў.
Форум