Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода, вызвалілі толькі супрацоўнікаў, якія маюць грамадзянства Азэрбайджану.
Генэральная пракуратура Азэрбайджану паведаміла аб заведзенай крымінальнай справе супраць супрацоўнікаў расейскіх праваахоўных органаў за катаваньні і загадзя сплянаванае забойства з асаблівай жорсткасьцю грамадзян Азэрбайджану і асобаў азэрбайджанскага паходжаньня .
Адносіны паміж Азэрбайджанам і Расеяй абвастрыліся пасьля таго, як 27 чэрвеня ў Екацерынбурзе былі затрыманыя больш як 50 чалавек азэрбайджанскага паходжаньня. Загінулі два чалавекі. Яшчэ двое атрымалі падчас рэйду сур’ёзныя раненьні. Баку запатрабаваў прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.
Расейская супольнасьць Азэрбайджану асудзіла дзеяньні расейскага боку і заклікала аб’ектыўна расьсьледаваць здарэньне ў Екацерынбурзе.
МЗС Расеі заявіла, што затрыманьні праводзілі ў рамках расьсьледаваньня цяжкіх злачынстваў, а сытуацыя пад кантролем. Прадстаўнік МЗС Марыя Захарава ўдакладніла, што ідзецца аб справах, зьвязаных з забойствамі, учыненымі ў 2001, 2010 і 2011 гадах.
Форум