Консульства Беларусі ў Пецярбургу пераехала ў будынак, дзе раней было консульства Чэхіі

Асабняк на Цьвярской вуліцы зь сьцягамі Чэхіі і Эўразьвязу, Пецярбург, Расея, 2007 год

Трохпавярховы асабняк пачатку ХХ стагодзьдзя на Цьвярской вуліцы, 5 у Пецярбургу раней займала генэральнае консульства Чэхіі, якое спыніла дзейнасьць пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Тады ўлады Пецярбургу заявілі, што перададуць памяшканьні заходніх прадстаўніцтваў «дружалюбным краінам».

Генэральнае консульства Беларусі адкрылася ў Пецярбургу 30 чэрвеня 2023 году непадалёк ад цяперашняга адрасу — на вуліцы Бонч-Бруевіча, 3.

Пераезд быў анансаваны яшчэ год таму, піша ТАСС.

Падчас цырымоніі консульства падарыла гораду мікрааўтобус МАЗ-365022.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Захад вырашыў спаліць свае даўгі ў пажары». Ціханоўская: «Гэта сьвята тых, хто падтрымлівае тыранію»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для ўлады ў Беларусі 3 ліпеня — гэта дзень вызваленьня ад «калектыўнага Захаду», — філёзаф Баркоўскі